13 траўня 2025, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі пажартаваў пра тэнісіста з прозвішчам «грэшнік»

20
Папа Рымскі пажартаваў пра тэнісіста з прозвішчам «грэшнік»

Леў XIV пажартаваў пра першую ракетку свету.

Папа Рымскі Леў XIV адказаў жартам на прапанову журналіста арганізаваць дабрачынны тэнісны матч, папрасіўшы не запрашаць на яго першую ракетку свету Яніка Сінера. Аб гэтым піша Libero Quotidiano.

Падчас сустрэчы з журналістамі пантыфіку, які сам любіць гуляць у тэніс, прапанавалі зладзіць матч у падтрымку місіянерскіх таварыстваў. Леў XIV назваў ідэю добрай.

Тады журналіст сказаў, што прывядзе на гульню пераможцу васьмі турніраў «Вялікага шлема» Андрэ Агасі.

«Толькі не прыводзьце Сінэра», – адказаў пантыфік.

Прозвішча гэтага італійсккага тэнісіста з ангельскай мовы перакладаецца як «грэшнік».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках