13 траўня 2025, aўторак, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп заявіў аб «поўнай перазагрузцы» ў дачыненнях з Кітаем

12
Трамп заявіў аб «поўнай перазагрузцы» ў дачыненнях з Кітаем

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Пекін і Вашынгтон уклалі «добрую» гандлёвую ўгоду.

Пекін і Вашынгтон уклалі «добрую» гандлёвую ўгоду напярэдадні пасля перамоў у Жэневе, якая «адкрывае» Кітай для амерыканскага бізнэсу, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падчас выступу перад журналістамі. Трансляцыя выступлення вялася на YouTube-канале Белага дома.

«Учора мы дасягнулі поўнай перазагрузкі стасункаў з Кітаем. Пасля прадуктыўных перамоў у Жэневе абодва бакі пагадзіліся знізіць тарыфы, уведзеныя пасля 2 красавіка, да 10% на 90 дзён, бо перамовы ў найбуйнейшых структурных пытаннях працягваюцца», - сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША ўдакладніў, што ўкладзенае пагадненне не ўключае тарыфы на імпарт аўтамабіляў, сталі, алюмінію «і таму падобнага», а таксама на фармацэўтычныя прэпараты, бо «мы хочам вярнуць фармацэўтычны бізнэс у Злучаныя Штаты». З яго слоў, гэта ўжо адбываецца, бо кампаніі не жадаюць плаціць вялікія мыты.

Трамп падкрэсліў, што ЗША «не хочуць шкодзіць» Кітаю, якому і так прычыненая «вялікая шкода», а стасункі паміж краінамі цяпер «добрыя». Ён дапусціў, што «ў канцы тыдня» паразмаўляе з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.

Найлепшай часткай угоды прэзідэнт ЗША ўважае «адкрыццё» Кітая для Штатаў, бо гэта прынясе «лепшае адзінства» паміж бакамі, амерыканскі бізнэс зможа канкураваць з кітайскім, Пекін атрымае больш працоўных месцаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках