13 траўня 2025, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Судане знішчаны самалёт, які паўгода таму паставілі з Беларусі

5
У Судане знішчаны самалёт, які паўгода таму паставілі з Беларусі

Згарэў дашчэнту.

У аэрапорце Порт-Судана быў знішчаны самалёт Іл-76ТД, які блізу паўгода таму прыляцеў у Судан з Беларусі. Пра гэта распавёў тэлеграм-канал аб авіяцыі «ОтВинта».

Борт пацярпеў у выніку атакі беспілотнікаў паўстаўцаў «Сіл хуткага рэагавання» (RSF) на аэрапорт Порт-Судана 4 або 5 траўня.

Паводле звестак «ОтВинта», ад самалёта «ў даслоўным сэнсе не засталося нічога - згарэў дашчэнту».

«Таксама паступіла інфармацыя, што сярод тэхнічнага персаналу, які абслугоўвае самалёт, былі грамадзяне Беларусі. На шчасце, ніхто з іх не пацярпеў», - адзначыла выданне.

Іл-76ГД Судану прадала беларуская грузавая авіякампанія RubyStar. Борт знаходзіўся ва ўласнасці айчыннага перавозчыка з 2014 года. 25 студзеня самалёт здзейсніў пералёт з Воршы ў Порт-Судан.

Праз напад паўстанцаў на аэрапорт Порт-Судана, цывільныя аб'екты і інфраструктуру ААН прыпыніла адпраўку гуманітарнай дапамогі ў краіну па паветры. Да нядаўняга часу аэрапорт Порт-Судана заставаўся адзіным у краіне, з якога ажыццяўляліся міжнародныя рэйсы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках