Рэпутацыя ЗША ў свеце ўпала пасля прыходу Трампа
8- 12.05.2025, 20:51
- 4,642

Апытанне.
Успрыманне ЗША ў свеце прыкметна пагоршылася пасля вяртання амерыканскага лідара Дональда Трампа ў Белы дом. Пра гэта сведчыць даследаванне «Індэкс успрымання дэмакратыі» (Democracy Perception Index, DPI) 2025 года, вынікі якога апублікаваў фонд «Альянс дэмакратый» (Alliance of Democracies Foundation) у панядзелак, 12 траўня.
Згодна з атрыманымі вынікамі, паказнік стаўлення да ЗША ўсяго свету ў цэлым упаў з 22% у 2024 годзе да -5% у 2025 годзе, што ніжэй, чым у Кітая (14%), і блізка да паказніка Расеі (-9%). Дзель краінаў, дзе да ЗША ставяцца станоўча, знізілася з 76 адсоткаў да 45 адсоткаў за той самы перыяд.
Каментуючы сітуацыю, былы генеральны сакратар NATO і заснавальнік фонду «Альянс дэмакратый» Андэрс Фог Расмусэн прызнаўся, што не здзіўлены такім рэзкім падзеннем рэпутацыі ЗША. «Прэзідэнт Трамп развязаў гандлёвую вайну, аблаяў прэзідэнта Украіны ў Авальным кабінеце, прымусіў хаўруснікаў адчуць сябе ўразлівымі, а ворагаў – асмялець», – прыводзіць словы Расмусэна агенцтва Reuters.