13 траўня 2025, aўторак, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя і Пакістан правялі першыя перамовы пасля спынення агню

4
Індыя і Пакістан правялі першыя перамовы пасля спынення агню

Пра што дамовіліся.

Кіраўнікі ваенных аперацый Індыі і Пакістана правялі першы раўнд перамоваў пасля спынення агню. Пра гэта паведаміла індыйскае войска, піша NDTV у панядзелак, 12 траўня.

У матэрыяле зазначаецца, што ў час перамоваў абмяркоўвалася прадаўжэнне абавязальніцтваў бакоў не весці агонь і не ініцыяваць варожыя дзеянні супраць адзін аднаго. Таксама бакі дамовіліся, што кожны з іх разгледзіць неадкладныя захады для скарачэння войскаў уздоўж межаў і ў перадавых раёнах.

У індыйскім войску абвесцілі, што дэталі перамоваў паведамяць у найбліжэйшы час, піша Reuters.

Агенцтва паведамляе, што ў панядзелак, 12 траўня, Індыя адкрыла 32 аэрапорты, якія былі зачыненыя падчас нападаў. Таксама ў суботу Пакістан адкрыў сваю паветраную прастору.

12 траўня індыйскі прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі звярнуўся да нацыі і заявіў, што ваенная аперацыя ў рамках канфлікту з Пакістанам «пастаўлена на паўзу».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках