Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на турніры ў Парыжы
1- 12.05.2025, 21:27

Беларуская тэнісістка перамагла аргенцінку Марыю Лурдэс Карл.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу грунтавога турніру ў Парыжы.
У першым коле яна за два сэты перамагла Марыю Лурдэс Карле – 6:4, 6:2.
Матч доўжыўся 1 гадзіну 35 хвілінаў. Сасновіч перасягнула Карлу ў эйсах (1–0), рэалізаваным брэйк-пойнце (5/10–2/4), а таксама дапусціла менш падвойных памылак (3–6).
Далей беларуска згуляе з пераможцай паядынку паміж францужанкай Жэні Лім (498 WTA) і чэшкай Кацярынай Сіняковай (62 WTA).