14 траўня 2025, Серада, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бульбяны лось з'еў усю нашу бульбу!»

10
«Бульбяны лось з'еў усю нашу бульбу!»

Беларуска расказала пра знікненне бульбы з крамаў.

Пастаянная чытачка сайта Charter97.org даслала ў рэдакцыю ліст, у якім расказала пра бульбяны дэфіцыт у краіне:

- Нашая сям’я з 4 чалавек вельмі любіць бульбу, таму мы з восені купляем 3-4 мяхі на восеньскіх кірмашах. Там і якасць лепшая, і цана прымальная. Ну і завінуўшыся ўвосень, цэлую зіму вызваленыя ад гэтага клопату - цягаць бульбу ў руках з крамы.

Сёлета нашая сям’я пабольшала: дачка выйшла замуж, і маладыя пакуль жывуць з намі. Бульбы з гэтай прычыны нам не выстарчыла. Распешчаная фермерскай бульбай, пайшла я ў краму - а там і выбіраць няма з чаго!

Божухна ты мой! Я і падумаць не магла, што беларусы так гаруюць! Гэта ж не бульба, а здзек з народа: брудная, пабітая, паедзеная драцянікам ды пагрызеная мышамі. Ды мы ў маім дзяцінстве свіней на вёсцы лепшай картопляй кармілі!

Выйшла я з сваёй крамкі пры доме ды рушыла ў “Еўраопт”. Там выбраць бульбу можна толькі з маладой, але ж і кошт адпаведны. Вярнулася я дадому з пачкам макароны, грэчкі і рысу дый кажу сямейнікам: “Бульбяны лось усю бульбу паеў, пераходзім на крупы”.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках