Forbes: Падзенне савецкага спадарожніка збянтэжыла навукоўцаў
16- 13.05.2025, 19:02
- 24,864

Дзе ўпаў «Космас-482»– загадка.
Зонд «Космас-482», створаны ў 1972 годзе для місіі на Венеру, зноў трапіў у цэнтр увагі. Пасля паўстагоддзя на арбіце апарат, сканструяваны для экстрэмальных умоваў, нарэшце ўвайшоў у атмасферу Зямлі. Ягонае падзенне – рэдкі выпадак вяртання такога трывалага касмічнага аб'екта. Але дзе ён упаў – да гэтага часу загадка, піша часопіс Forbes (пераклад – сайт Charter97.org).
Версіі падзення «незабіванага» зонда:
Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA):
Паводле апошніх звестак ESA, зонд увайшоў у атмасферу ў раёне мяжы Ірана і Туркменістана. Аднак дакладнага месца падзення няма – магчымае адхіленне ў часе складае да 45 хвілінаў.
Цэнтр касмічнага назірання ЕС (EUSST):
Цэнтр звузіць акно магчымага ўваходу ў атмасферу да 20 хвілінаў, з максімальнай верагоднасцю – над Вялікай Брытаніяй. Аднак уся дуга патэнцыйнага падзення распасціраецца ад паўночнай часткі Паўднёвай Амерыкі да Бенгальскага заліва.
Астраном Марка Лангбрук:
Незалежны назіральнік мяркуе, што апарат увайшоў у атмасферу ля ўзбярэжжа Аўстраліі.
Касмічныя сілы ЗША (USSF):

Амерыканскія вайсковыя звесткі паказваюць на паўднёвую частку Ціхага акіяна як магчымае месца падзення.
Чаму меркаванні разышліся:
Усе агенцтвы выкарыстоўваюць адны і тыя ж арбітальныя звесткі, але розныя мадэлі атмасферы і касмічнага надвор'я. Нават нязначныя адрозненні ў разліках пры высокай хуткасці аб'екта даюць разыходжанне тысячы кіламетраў. Акрамя таго, адсутнічаюць дакладныя візуальныя ці радыёлакацыйныя назіранні падчас апошняга вітка.
Хоць пакуль няма дакладнага пацверджання, эксперты спадзяюцца на з'яўленне дадатковых звестак: спадарожнікавых здымкаў, метэаназіранняў ці сейсмічных сэнсараў. Такія звесткі дапамагалі ў мінулым выявіць месцы падзення метэарытаў і касмічнага смецця.
«Космас-482» не дасягнуў Венеры, але ягоная гісторыя ўсё роўна была ўнікальнай.