13 траўня 2025, aўторак, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі назваў першыя краіны, куды адправіцца з візітам

7
Папа Рымскі назваў першыя краіны, куды адправіцца з візітам
Папа Рымскі Леў XIV

Сярод іх - Украіна.

Турцыя, Украіна і Перу стануць першымі краінамі, якія новы Папа Рымскі Леў XIV наведае ў якасці пантыфіка, паведамляе La Repubblica.

Са звестак выдання, заняўшы Святы Пасад, Леў XIV перш за ўсё адправіцца ў Турцыю, Украіну і Перу. Магчымыя даты ягоных першых замежных паездак пакуль не ўдакладняюцца. Пры гэтым у ЗША, адкуль ён сам родам, новы Папа пабывае яшчэ “не хутка".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў першую размову з Пантыфікам 12 траўня. Ён абмеркаваў з ім сітуацыю са спыненнем агню і перамовамі з РФ, а таксама запрасіў папу Рымскага ў сваю краіну.

"Такі візіт прынёс бы сапраўдную надзею для ўсіх вернікаў, для ўсіх нашых людзей”, — адзначыў палітык.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках