13 траўня 2025, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская палітычная зняволеная Вікторыя Кульша звярнулася да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа

4
Беларуская палітычная зняволеная Вікторыя Кульша звярнулася да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа
Вікторыя Кульша

Жыццё вязня сумлення ў небяспецы.

Пра зварот Вікторыі Кульшы паведаміла былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая нядаўна выйшла на волю.

"Вікторыя Кульша тры тыдні трымае бестэрміновую галадоўку ў Гомельскім СІЗА-3. Можна толькі здагадвацца, як гэта адбіваецца на яе арганізме, гадамі катаванай у ШІЗА і ПКТ.

Таму, баючыся, што Вікторыя можа проста не дацягнуць да “суда”, лукашысты спяшаюцца як мага хутчэй яе “справу” закрыць і перадаць у “суд”, — паведамляе Паліна Шарэнда-Панасюк.

Пра стан палітычнай зняволенай няма дакладнай інфармацыі, але зразумела, што ён — крытычны.

"Іншага выйсця ў мяне няма, мне нельга вяртацца ў канцлагер — там даб'юць”, — крык адчаю Вікторыі, які яна паспела мне перадаць перад маім вызваленнем.

Вікторыя Кульша звяртаецца наўпрост да ўрадаў дэмакратычных краін, асабліва да Адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, з просьбай аб асабістым умяшанні. Яна просіць, каб яе вызвалілі і вывезлі з Беларусі”, — перадае просьбу Вікторыі Кульшы былая палітычная зняволеная.

Вікторыя Кульша была адміністратарам чата "кіроўцы 97%", за што была затрыманая 4 лістапада 2020. У выніку яе асудзілі на 2,5 гады пазбаўлення волі. У чэрвені 2022 Вікторыю Кульшу ўпершыню асудзілі паводле арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). На той момант у яе было ўжо 34 спагнанні.

Чарговы суд над жанчынай пачаўся ў красавіку 2023 года, дзе ёй зноў прысудзілі яшчэ адзін год зняволення. А ў кастрычніку 2023 года Вікторыю Кульшу асудзілі трэці раз і зноў дадалі 1 год паводле 411 артыкула. Дагэтуль жанчына правяла 7 месяцаў у СІЗА і павінна была выйсці на волю 6 красавіка 2025 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках