14 траўня 2025, Серада, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэрц раскрыў, чаго могуць тычыцца новыя санкцыі супраць Расеі

3
Мэрц раскрыў, чаго могуць тычыцца новыя санкцыі супраць Расеі
Фрыдрых Мэрц
Фота: Getty Images

Нямеччына гатовая ўзмацніць ціск.

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц заявіў, што ў выпадку адмовы расейскага кіраўніцтва пагадзіцца на 30-дзённае замірэнне, еўрапейскія краіны рыхтуюцца істотна ўзмацніць санкцыйны ціск на Расею.

Пра гэта ён паведаміў у аўторак, 13 траўня, на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам, інфармуе «Суспільне».

Падчас сустрэчы стораны абмеркавалі сітуацыю вакол расейскай агрэсіі супраць Украіны. Са слоў Мэрца, Кіеў ужо пагадзіўся на безумоўнае спыненне агню тэрмінам на 30 дзён, і цяпер ход за Масквой.

"Мы чакаем адабрэння Пуціна і згаджаемся, што калі на гэтым тыдні не будзе рэальнага прагрэсу, мы тады будзем разам працаваць на еўрапейскім узроўні, каб значна ўзмацніць санкцыі. Вы ўсё ведаеце, што 17 пакет санкцый ЕЗ ужо сфармуляваны", - сказаў Мэрц.

Ён удакладніў, што прапановы аб спыненні агню былі сфармаваныя супольна з шэрагам еўрапейскіх партнёраў і пададзены яшчэ ў мінулыя выхадныя. У выпадку адмовы Расеі, паводле яго, Еўразвяз можа ўвесці новыя абмежаванні, у энэргетычнай і фінансавай сфэрах.

"Мы вітаем той факт, што прэзідэнт Зяленскі асабіста пагадзіўся паехаць у Турцыю для перамоў аб міры з прэзідэнтам Пуціным. Але цяпер Пуцін павінен прыняць гэтую прапанову перамоў і пагадзіцца на спыненне агню. Мяч цалкам на баку Расеі", - сказаў канцлер.

Раней 13 траўня міністр замежных спраў Нямеччыны Ёган Вадэфуль заявіў, што Расея павінна з'явіцца на перамовах у Стамбуле ў чацвер, 15 траўня, у адваротным выпадку яна “будзе мець наступствы”.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках