14 траўня 2025, Серада, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі з палігона ўцяклі 10 завербаваных на вайну зняволеных

9
У Расеі з палігона ўцяклі 10 завербаваных на вайну зняволеных

Амаль усе яны адбывалі пакаранне за цяжкія злачынствы.

З палігона пад Растовам-на-Доне ўцяклі 10 былых зняволеных, якія падпісалі кантракты з Міністэрства абароны для адпраўкі на вайну супраць Украіны, паведамляюць рэгіянальныя СМІ.

Крыніца 161.ru у сілавых структурах расказала, што гэта адбылося ўночы 9 траўня. "Раніцай не прыйшлі ў частку на выдачу абмундзіравання. Зброі пры іх не было”, — адзначыў ён.

Суразмоўца выдання дадаў, што ўцекачы былі завербаваныя ў калоніях, амаль усе яны адбывалі пакаранне за цяжкія злачынствы: забойства, згвалтаванне, збыт наркотыкаў і рабаванне.

Чацвярых новаспечаных кантрактнікаў затрымалі ў першы дзень на выездзе з Растоўскай вобласці, месцазнаходжанне яшчэ дваіх ужо ўстаноўленае, іх абяцаюць хутка злавіць. Астатніх чацвярых шукае ваенная паліцыя. Са звестак крыніцы Donday, ўцёкі адбыліся за некалькі дзён да адпраўкі на фронт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках