13 траўня 2025, aўторак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Стратэгія «Кітай плюс адзін» была пад ударам

4
Reuters: Стратэгія «Кітай плюс адзін» была пад ударам

Правілы гульні мяняюцца занадта хутка.

ЗША і Кітай узгаднілі 90-дзённую паўзу ў сваёй тарыфнай вайне, што выклікала нявызначанасць для краін, якія раней здабывалі ад пераносу вытворчасцяў з КНР, піша агенцтва Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Гаворка ідзе пра стратэгіі глабальных кампаній пад назвай "Кітай плюс адзін", якая прадугледжвае захаванне вытворчасцяў у КНР пры адначасовым развіцці альтэрнатыўных вытворчых пляцовак у іншых краінах з больш нізкімі выдаткамі і палітычнымі рызыкамі — напрыклад, у В'етнаме, Тайландзе, Малайзіі і Мексіцы.

Да нядаўняга часу гэтыя краіны адчувалі рост цікавасці з боку транснацыянальных карпарацый, асабліва на фоне таго, як тарыфы ЗША на кітайскія тавары падымаліся да 145%. Для параўнання: тарыфная стаўка В'етнама складала 46%, Тайланда — 36%, Малайзіі — 24%. Гэтыя адрозненні давалі краінам перавагу ў барацьбе за інвестыцыі.

Аднак цяпер сітуацыя змянілася. Пасля гандлёвага прарыву ЗША і Кітая тарыфы на кітайскія тавары зніжаныя да 30%, хай і часова. Гэта ўскладняе краінам "Кітай плюс адзін" задачу — захаваць цікавасць з боку бізнэсу, які імкнецца дыверсіфікаваць рызыкі.

"Кампаніі скароцяць інвестыцыі і будуць чакаць. Правілы гульні мяняюцца занадта хутка", - кажа экспэрт у Паўночнаамерыканскім гандлі Дыега Маракін Бітар.

У В'етнаме, які актыўна прымаў у сябе кітайскія вытворчыя магутнасці, зафіксавана падзенне замежных інвестыцый у красавіку на 30% у параўнанні з сакавіком. Мексіка, дзе дзейнічае бязмытны рэжым з ЗША ў рамках пагаднення USMCA, таксама спяшаецца замацаваць свае пазіцыі і вядзе перамовы аб зніжэнні тарыфаў на аўтамабілі.

"Калі вы Walmart або Home Depot, вы, вядома, рады перадыху, але ўжо шукаеце іншыя крыніцы паставак”, — адзначае былы амбасадар Мексікі ў Кітаі Хорхе Гуахардо.

Такім чынам, паўза ў тарыфнай вайне можа аслабіць стымул для пераносу вытворчасцяў з Кітая - і адначасова ўзмацняе ціск на краіны, якія ставілі на стратэгію “Кітай плюс адзін” як на галоўны драйвер росту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках