Келаг расказаў, як еўрапейскіх вайскоўцаў плануюць размяшчаць ва Украіне
3- 13.05.2025, 18:08
- 3,288

У місіі могуць быць задзейнічаныя вайскоўцы Францыі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі і Польшчы.
ЗША абмяркоўваюць размяшчэнне ва Украіне еўрапейскіх міратворцаў на захад ад Дняпра пасля заканчэння вайны. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік амерыканскага прэзідэнта ва Украіне Кіт Келаг у інтэрв'ю Fox News.
Паводле ягоных словаў, у місіі могуць быць задзейнічаныя вайскоўцы Францыі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі і Польшчы.
«Мы гаворым пра сілы ўстойлівасці. Гэта сіла, якую называюць E3, але на самай справе гэта цяпер E4, калі гаворка ідзе пра брытанцаў, французаў і немцаў. Насамрэч – і пра палякаў. Размяшчэнне сілаў на захад ад ракі Днепр, што азначае, што яна знаходзіцца па-за зонай кантакту», – сказаў Келаг.