14 траўня 2025, Серада, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Саудаўская Аравія заключылі пагадненні на рэкордныя $600 млрд

18
ЗША і Саудаўская Аравія заключылі пагадненні на рэкордныя $600 млрд

Цырымонія падпісання пагадненняў прайшла ў Эр-Рыядзе ў прысутнасці Дональда Трампа.

ЗША і Саудаўская Аравія падпісалі пакет пагадненняў і інвестыцыйных абавязальніцтваў памерам больш як $600 млрд. Гэта найбуйнейшая эканамічная ўгода ў гісторыі супрацоўніцтва краінаў, паведаміў Белы дом.

Цырымонія падпісання пагадненняў прайшла ў Эр-Рыядзе ў прысутнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які прыбыў у Саудаўскую Аравію з візітам 13 траўня, і спадчыннага прынца Мухамеда бен Салмана. Бакі дамовіліся паглыбіць стратэгічнае партнёрства і забяспечыць доўгатэрміновы эканамічны росквіт.

Згодна з дамоўленасцямі, саудаўская кампанія DataVolt інвестуе блізу $ 20 млрд у будаўніцтва дата-цэнтраў і энэргетычнай інфраструктуры на тэрыторыі ЗША. У сваю чаргу амерыканская карпарацыя GE Vernova паставіць у Саудаўскую Аравію газавыя турбіны і энэргаабсталяванне на $14,2 млрд.

14 траўня прэзідэнт ЗША наведае Катар, 15 траўня – ААЭ. Гэта першая доўгая замежная паездка спадара Трампа з пачатку ягонага другога прэзідэнцкага тэрміну. Axios пісаў, што Дональд Трамп мае намер заключыць з краінамі Персідскага заліва ўгоду на $1 трлн.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках