14 траўня 2025, Серада, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адной з клінік ЗША амаль адначасова зацяжаралі 14 медсясцёр

40
У адной з клінік ЗША амаль адначасова зацяжаралі 14 медсясцёр

Як гэта здарылася.

У амерыканскім штаце Вісконсін 14 медсясцёр аднаго медыцынскага цэнтра амаль адначасова абвясцілі пра сваю цяжарнасць.

Пра гэта 10 траўня паведаміла медыя The People. Кур'ёзны інцыдэнт адбыўся ў радзільні лякарні HSHS St. Vincent Hospital. Супрацоўніцы зацяжаралі прыкладна ў адзін і той час, а праз некалькі месяцаў стан медыцынскіх сясцёр пачалі заўважаць і самі пацыенткі.

«Я вельмі радая за кожную з нашых калег. Калі яны будуць гатовыя сустрэць сваіх малых, пра іх будуць клапаціцца ў HSHS St. Vincent Hospital. Яны бачаць у гэтым асаблівы камфорт і падтрымку», – цытуе медыя дырэктара цэнтра здароўя жанчынаў і нованароджаных Эмі Бардон.

Некаторыя з супрацоўніцаў стануць маці ўпершыню, дадала яна, аднак дзякуючы сваёй працы ўжо маюць дастатковыя веды пра догляд немаўлятаў.

Акрамя таго, усе цяжарныя супрацоўніцы атрымліваюць дапамогу ў лякарні, у якой працуюць і праходзяць рэгулярныя абследаванні проста на працоўным месцы.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках