13 траўня 2025, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Раналду дэбютаваў у юнацкай камандзе Партугаліі

5
Сын Раналду дэбютаваў у юнацкай камандзе Партугаліі

Крыштыяну Раналду-малодшы выйшаў на замену ў матчы супраць Японіі.

Крыштыяну Раналду-малодшы правёў першы матч у складзе юнацкай каманды Партугаліі (гульцы не старэйшыя за 15 гадоў).

14-гадовы Раналду, якога ўпершыню выклікалі ў нацыянальную каманду, выйшаў на замену на 54-й хвіліне першага матчу на міжнародным турніры ў Харватыі супраць каманды Японіі.

Сустрэча закончылася перамогай Партугаліі з лікам 4:1. Выніковымі дзеяннямі Раналду не вызначыўся.

14 траўня каманда Партугаліі згуляе з Грэцыяй.

Раналду-малодшы выступае за юнацкую каманду саудаўскага «Ан-Насра». Ягоны бацька, 40-гадовы Раналду, пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча», гуляе за «Ан-Наср» з 2023 года. У складзе каманды Партугаліі на рахунку форварда рэкордныя 219 матчаў і 136 галоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках