ЗША прыгразілі РФ «вельмі сур'ёзнымі» санкцыямі
20- 13.05.2025, 19:16
- 16,488

Заяву зрабіў спецпасланнік Трампа Кіт Келаг.
Новыя санкцыі, якія ЗША гатовыя ўвесці супраць Расеі пры адсутнасці прагрэсу ва ўрэгуляванні вайны ва Украіне, могуць аказацца найбольш жорсткімі з усіх, уведзеных раней. Пра гэта заявіў спецпасланнік амерыканскага прэзідэнта датычна Украіны Кіт Келаг у інтэрв'ю Fox News.
Так ён адказаў на пытанне пра верагодныя дзеянні Вашынгтона на выпадак адсутнасці прагрэсу ва ўрэгуляванні вайны ва Украіне. Журналістка пыталася пра рэакцыю ЗША на пастанову Масквы не пацвярджаць 30-дзённае перамір'е, якое з 12 траўня прапанаваў пачаць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Гэта могуць быць значныя санкцыі <…>. Гэтыя санкцыі вельмі сур'ёзныя. Яны больш жорсткія, чым мы калі-небудзь бачылі», – сказаў спецпасланнік.
Размова ідзе, сярод іншага, пра санкцыі супраць Банка Расеі і перавознікаў расейскай нафты, удакладніў Келаг.