15 траўня 2025, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі хакеіст гуляў за каманду Беларусі без пашпарта

6
Расейскі хакеіст гуляў за каманду Беларусі без пашпарта

Сяргей Бальшакоў нарадзіўся ў Маскве.

Масквіч Сяргей Бальшакоў правёў некалькі матчаў за хакейную каманду Беларусі. Пры гэтым беларускага грамадзянства ў брамніка няма да гэтага часу, піша betnews.by.

Сяргей Бальшакоў нарадзіўся ў Маскве. Пяць гадоў таму ён апынуўся ў Беларусі, дзе гуляў у «Юнацтве» і «Дынама». Пасля нядоўгага расейскага перыяду Бальшакоў апынуўся ў жлобінскім «Металургу». Расейца выклікалі на пару таварыскіх турніраў, у складзе каманды ён правёў тры матчы, у якіх прапусціў 10 шайбаў.

Сам брамнік прызнаецца, што нават не ведае, якое грамадзянства ў Беларусі: «У мяне пашпарта няма беларускага. Я нават не ведаю, як яно правільна. Я ўжо некалькі гадоў у Беларусі і не разумею, якое тут правільнае грамадзянства, якое няправільнае і як тут увогуле ў мяне гэта атрымалася».

Спартовец кажа, што ў яго від на жыхарства ў Беларусі. Нядаўна Бальшакоў падаўжаў яго на дзесяць гадоў.

«Я хацеў атрымаць беларускі пашпарт, каб выступаць за каманду. Але мы не ўдзельнічаем ні ў чэмпіянаце свету, ні ў Алімпіядзе, ні ў іншых міжнародных буйных турнірах. А на, так бы мовіць, маленькіх, як мне сказалі, даволі віду на жыхарства», – тлумачыць хакеіст.

Бальшакоў кажа, што быў бы гатовы атрымаць беларускі пашпарт і гуляць за каманду, але, маўляў, не бачыць зацікаўленасці з боку каманды.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках