14 траўня 2025, Серада, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліхачоў на дарогах Беларусі будуць шукаць з дапамогай дронаў

13
Ліхачоў на дарогах Беларусі будуць шукаць з дапамогай дронаў

Аматарам пракаціцца з ветрыкам могуць прыходзіць нечаканыя «лісты шчасця».

Над некалькімі раёнамі Менскай вобласці з 13 траўня пачнуць лятаць дроны. Яны будуць дапамагаць выяўляць парушальнікаў ПДР, паведамілі ў прэс-службе УУС Менаблвыканкама.

Закончыцца акцыя толькі бліжэй да канца тыдня – 18 траўня. Расказваем, дзе трэба быць асцярожнымі.

Рэч у тым, што ў прысталіччы пройдзе акцыя «Бяспечны абгон». У гэты час ДАІ будзе праводзіць галосны, негалосны і змяшаны кантроль.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выкарыстоўваюць пры гэтым тэхнічныя сродкі фота- і відэафіксацыі, у тым ліку БПЛА.

Прычынай, чаму звярнулі пільную ўвагу на аўтамабілістаў, якія парушаюць ПДР, стала тое, што з пачатку 2025 года на тэрыторыі Менскай вобласці два чалавекі загінулі праз няправільны абгон. Здарыліся чатыры аварыі. Акрамя загінулых, у іх пацярпелі чатыры чалавекі.

«Экіпажы ДПС адпрацуюць аварыйна-небяспечныя адрэзкі аўтадарог і вуліцаў населеных пунктаў на тэрыторыі Бярэзінскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Лагойскага, Мядзельскага, Нясвіжскага, Пухавіцкага, Слуцкага, Уздзенскага раёнаў і горада Жодзіна», – удакладнілі ў ДАІ.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што за парушэнне правілаў абгону ў Беларусі належыць штраф ад 2 да 10 базавых велічыняў (Br84-420) і магчымае пазбаўленне правоў на тэрмін да года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках