У Эр-Рыядзе да прыезду Трампа ўсталявалі перасоўны McDonald's
1- 13.05.2025, 20:52
- 4,338

Відэафакт.
У Эр-Рыядзе каля медыяцэнтра, дзе размясцілі журналістаў для асвятлення першага пасля перавыбрання замежнага візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, устанавілі перасовачны McDonald's. Ён будзе суправаджаць амерыканскага прэзідэнта, які не раз казаў пра сваю любоў да «Біг Маку», падчас чатырохдзённага візіту ў Саудаўскую Аравію.
Мяркуючы з апублікаваных у сацсетцы X кадраў, перасоўны McDonald's – гэта выкананы ў фірмовых колерах трэйлер з лагатыпам сеткі фастфуду на арабскай і ангельскай мовах. Журналісты заўважылі грузавік з прычэпам McDonald's праз некаторы час пасля прызямлення Трампа ў Эр-Рыядзе сёння раніцай.
Yes, it’s a mobile @McDonalds here in Riyadh. pic.twitter.com/Y6T2EBDbQf
— Mordechai Wagenheim (@Mike_Wagenheim) May 13, 2025
У першы прэзідэнцкі тэрмін Дональд Трамп падаваў фастфуд на банкетах у Белым доме. Падчас перадвыбарнай кампаніі летась ён насіў фартух і раздаваў бульбу фры на прыпынку McDonald's. «Гэта пэўны стандарт, – гаварыў Трамп пра гэты брэнд у 2016 годзе. – Адзін дрэнны гамбургер, і вы можаце знішчыць McDonald's».