14 траўня 2025, Серада, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мерц: Далейшыя кампрамісы датычна Украіны непрымальныя

9
Мерц: Далейшыя кампрамісы датычна Украіны непрымальныя

ЕЗ зробіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ, калі на гэтым тыдні не будзе прагрэсу ў рамках урэгулявання.

Далейшы працэс урэгулявання вайны РФ ва Украіне, наступны этап якога – гэта перамовы ў Стамбуле, залежыць ад Расеі, паколькі Украіна ўжо пагадзілася на сустрэчу. Масква павінна пагадзіцца на доўгае спыненне агню. Такое меркаванне выказаў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Грэцыі Кірыякасам Міцатакісам.

«Цяпер залежыць ад Расеі, ці прымае яна прапанову пра перамовы і ці згаджаецца на спыненне агню», – сказаў нямецкі канцлер.

Мерц мяркуе, што згода Зяленскага на перамовы ў Стамбуле сама сабой з'яўляецца кампрамісам.

«Гэта таксама паказвае сур'ёзнасць намераў [Зяленскага] і ў той самы час гатоўнасць да кампрамісу, што ён гатовы зрабіць усё, каб скарыстацца магчымасцю цяпер для спынення агню і наступных мірных перамоваў ва Украіне», – заявіў канцлер Нямеччыны. На ягоную думку, далейшыя кампрамісы і саступкі «непрымальныя».

Канцлер таксама падкрэсліў, што ЕЗ узмоцніць жорсткасць санкцыі супраць Расеі, калі на гэтым тыдні не будзе прагрэсу ў рамках урэгулявання. «Мы будзем разглядаць і іншыя галіны [для ўвядзення санкцый], такія як энэргетычны сектар, а таксама фінансавы рынак», – сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках