15 траўня 2025, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За чый кошт банкет?

21
За чый кошт банкет?

"Рэзервовы фонд" Лукашэнкі фінансуе адпачынак дзяцей з Егіпта, Палестыны і Расеі.

Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдачы грашовых сродкаў для арганізацый адпачынку 314 дзяцей з Алжыра, Егіпта, Індыі, Кітая, Лаоса, М'янмы, Палестыны, Кыргызстана, Узбекістана, а таксама Курскай вобласці Расеі, піша блізкі да прэс-службы Лукашэнкі Telegram-канал. Паведамляецца, што адпачынак будзе арганізаваны ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня».

Падчас знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне, атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне, наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб'екты ў Менску і рэгіёнах.

У адпаведным распараджэнні прапісаная сума, якую на гэта выдаткуюць — 2581,6 тысяч рублёў. Грошы выдадуць з “рэзервовага фонду” Лукашэнкі, гэта значыць за кошт сродкаў падаткаплатнікаў, бо фармуецца гэты фонд з рэспубліканскага бюджэту.

Дарэчы, гэта нашмат больш, чым выдавалася з гэтага ж фонду ў 2022-м. Тады, як паведамлялася ў аглядзе “Кошт урада”, на адпачынак дзяцей з Сірыі і Узбекістана выдалі 410,7 тысяч рублёў, піша «Салiдарнасць».

Праект "Кошт урада” называў “рэзервовы фонд” Лукашэнкі сапраўднай чорнай скрыняй “унутры іншых “чорных скрынь”. Кожны год сума фонду можа моцна мяняцца, кірункі яго выкарыстання таксама адрозніваюцца разнастайнасцю. Аднак падрабязная інфармацыя аб выдатках фонду застаецца абмежаванай і даступная з вялікай затрымкай. Напрыклад, у 2024 годзе былі даступныя звесткі толькі за 2022 год.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках