СМІ: Дэвід Бэкхэм выгнаў 17 гульцоў са свайго клуба
2- 14.05.2025, 11:11
- 5,866

Уключаючы легенду каманды Мэцью Ланда, якога вельмі любяць фанаты.
У траўні былы футбаліст Дэвід Бэкхэм стаў паўнавартасным уладальнікам ангельскага клуба «Солфард», які выступае ў чацвёртым па сіле дывізіёне (другая ліга).
Раней легендарны гулец валодаў невялікай дзеллю ў гэтым клубе разам са сваімі былымі таварышамі з каманды "Манчэстар Юнайтэд" Раянам Гігзам, Філам Нэвілам, Полам Скоўлзам і Нікі Батам, але цяпер ён і Нэвіл засталіся адзінымі акцыянерамі Солфарда.
Са звестак Footmercato, новая эпоха клуба пачалася са звальнення многіх гульцоў. Нягледзячы на тое, што сезон толькі скончыўся, новае кіраўніцтва разарвала кантракты з 17 гульцамі, уключаючы легенду клуба Мэцью Ланда, якога вельмі любяць фанаты.
У сезоне 2024/25 «Солфард» да апошняга змагаўся за месца ў плэй-оф, але набраў 69 балаў і заняў толькі восьмую пазіцыю. Барацьбу за падвышэнне ў класе працягнуць калектывы, якія занялі месцы з чацвёртага да сёмага. Першыя тры каманды павысіліся датэрмінова.