15 траўня 2025, Чацвер, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The National Interest: Адбыўся пераломны момант у гонцы ўзбраенняў

10
The National Interest: Адбыўся пераломны момант у гонцы ўзбраенняў

ЗША знайшлі спосаб кіраваць гіпергукавай зброяй нават ва ўмовах радыёмаўчання.

Новая навігацыйная сістэма ЗША дапамагае абыходзіцца без сувязі, піша амерыканскае выданне The National Interest (пераклад - сайт Charter97.org).

Амерыканская абаронная кампанія Northrop Grumman здзейсніла важны прарыў у распрацоўцы гіпергукавай зброі, паспяхова пратэставаўшы інэрцыяльны вымяральны блок (IMU) на борце гіпергукавога планёра Talon-A. Гэта падзея, на думку экспэртаў, можа стаць пераломным момантам у гонцы ўзбраенняў, дзе ЗША дагэтуль саступалі Кітаю, Расеі, а магчыма, нават Ірану і Паўночнай Карэі.

Галоўная праблема, з якой сутыкаюцца ўсе распрацоўшчыкі гіпергукавых лятальных апаратаў, — гэта «чорны бар'ер»: страта сувязі і радыёлакацыйнага сачэння за гіпергукавым апаратам праз плазменную абалонку, якая ўтвараецца вакол яго на звышгукавой хуткасці. У гэты момант апарат становіцца «нябачным» нават для ўласнага войска — сувязі з ім няма, кіраванне немагчыма. Плазменны кокан хавае апарат ад радараў супраціўніка.

Пакуль Кітай экспэрыментуе з лазернай перадачай сігналаў «шостага пакалення», амерыканцы зрабілі стаўку на аўтаномную навігацыю. Менавіта такую функцыю і выконвае IMU, дазваляючы гіпергукавай зброі абыходзіцца без GPS, дакладна адсочваючы сваё становішча ў прасторы і карэктуючы курс да цэлі.

Са звестак Defense News, выпрабаванні, якія прайшлі ў снежні 2024 і сакавіку 2025 года, закончыліся поспехам: IMU не проста апраўдаў чаканні, але і перасягнуў іх. Наперадзе новыя тэсты на базе ВПС ЗША ў Холамане, штат Юта.

У Пентагоне разлічваюць, што гэтыя тэхналогіі дапамогуць ЗША вярнуць страчанае лідарства і аднавіць стратэгічнае стрымліванне. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўнік Пентагона Піт Хегсэт абяцаюць зрабіць гіпергукавую зброю прыярытэтам абароннай палітыкі на найбліжэйшыя гады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках