«Фраза» салодкі стол «зайграла іншымі фарбамі»
2- 14.05.2025, 14:17
- 3,434

У Менску знайшлі алкагольных мармеладных мядзведзікаў незвычайнага памеру.
Блогер апублікаваў у TikTok відэа, у якім паказаў навінку ад аднаго з менскіх бараў — алкагольных мармеладных мядзведзікаў. Важыць такі прысмак 400 г, зрэшты, ёсць вырабы і меншыя. Каментатары сталі дзяліцца, дзе можа спатрэбіцца такі мармелад, піша «Тэлеграф».
@chtopochemminsk ♬ оригинальный звук - 🧐 ЧТОПОЧЕМ 🔥 МИНСК
«Усім аматарам піва, жэлацінак і мішак Haribo - увага! Гэта сапраўдныя алкагольныя мармеладных мядзведзікі. Ёсць двух відаў, яны па 400 г вагі. Адзін на аснове піва (3% алкаголю) і другі на аснове настойкі», — расказаў аўтар відэа.
Кошт такога мармеладнага мядзведзя - 35 рублёў. Паказаў блогер і мядзведзяў меншага, больш звыклага для мармеладу памеру (пакунак 100 г). «10 рублёў каштуе такая ўпаковачка са смакам таксама розных настоек», - працягнуў ён.
Купіць такіх мядзведзікаў прапанаваў сталічны бар Middle ground. На сваім Instagram-старонцы ўстанова папярэдзіла, што «вялікага піўнога мядзведзя» вырабляюць на папярэднюю замову за дзень.
«Файна, але дарагавата», — ацаніў адзін каментатар відэа ў TikTok.
«Мне на працу трэба, дастаўка ёсць?» - спытаў іншы.
«Фраза «салодкі стол» зайграла іншымі фарбамі», — пажартаваў трэці.