У Крамлі адмовіліся назваць склад расейскай дэлегацыі, якая едзе ў Стамбул
9- 14.05.2025, 14:21
- 5,396

Пяскоў пракаментаваў магчымыя перамовы ў Турцыі.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў у сераду, 14 траўня, зноў адмовіўся назваць склад расейскай дэлегацыі, якая адправіцца ў Турцыю на перамовы з Украінай, што чакаюцца 15 траўня, пішуць расейскія прапагандысцкія СМІ.
«Нічога не памянялася. Мы гэта зробім, калі атрымаем адпаведныя ўказанні ад прэзідэнта, пакуль такіх указанняў няма», — сказаў Пяскоў, каментуючы пытанне прапагандыстаў аб складзе дэлегацыі.
Ён таксама сцвярджае, што прапанова Расеі аб перамовах з Украінай у Турцыі «захоўвае сваю актуальнасць», прадстаўнікі краіны-агрэсаркібудуць чакаць украінскі бок 15 траўня.
Раней Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што будзе чакаць Пуціна для асабістай сустрэчы ў Стамбуле 15 траўня. Ён мяркуе, што абмяркоўваць спыненне агню ў фармаце дэлегацый не мае сэнсу.
Расейскі бок не адказаў на прапанову Зяленскага аб сустрэчы на ўзроўні лідараў.