У Гародні ў яму праваліўся МАЗ
2- 14.05.2025, 15:08
- 4,330

ФОТАФАКТ.
Сёння, 14 траўня, блізу дзвюх гадзін дня ў мікрараёне Грандзічы адбыўся інцыдэнт - у глыбокую яму праваліўся МАЗ. Чытачы «АвтоГродно» дзеляцца першымі здымкамі.
Земляныя работы вяліся ля скрыжавання вуліц Асфальтавая і Саяпіна, з боку крамы «Маяк». З дапамогай экскаватара ў гэтым месцы вырылі глыбокую яму, а затым, па пакуль з незразумелых прычына, у ёй апынуўся грузавік.




«МАЗ перакуліўся і апынуўся ў яме. Выцягнуць яго будзе складана, бо грузавік ляжыць на баку, тут без крана не абысціся», – напісаў адзін з чытачоў сайта, які стаў відавочцам таго, што адбылося.