Флойд Мэйвэзар: Я працягваю займацца рэчамі, якія прыносяць прыбытак
1- 14.05.2025, 17:00
- 1,950

Самы багаты баксёр у гісторыі адрэагаваў на чуткі аб банкруцтве.
Вядомы амерыканскі журналіст Стывен Эй Сміт паведаміў, што легендарны экс-баксёр Флойд Мэйвэзар стаў банкрутам.
Як піша New Voice, пра гэта журналіст расказаў на Ютуб канале Fight Today.
З яго слоў, нядаўна легенда бокса інвеставаў у нерухомасць у Нью-Ёрку 402 мільёны даляраў, але гэта была ашуканская схема. Флойд страціў свае сродкі.
Пазней Мейвэзар з іроніяй адрэагаваў на інфармацыю Стывена.
«Кожны можа казаць тое, што захоча. Але калі быць банкрутам - гэта мець два прыватныя самалёты, мець сотні будынкаў і жыць тым жыццём, якое захочаш, то так, гэта банкруцтва.
Я не хлушу. Я ўсё жыццё працаваў, каб зарабіць сабе багацце і мець спадчыну. Не дазволю нікому ганьбіць маё імя. Я заўсёды думаў пра жыццё пасля бокса і працягваю займацца рэчамі, якія прыносяць даход - цяпер гэта нерухомасць», - цытуе Флойда Marca.
Адзначым, што Мейвэзар уважаецца за самага багатага баксёра ўсіх часоў. Паводле апошніх звестак ад вядомага рэсурсу Sportico багацце Флойда цяпер складае 1,15 мільярдаў даляраў ЗША.
Нагадаем, што Флойд - былы непераможны чэмпіён свету ў пяці вагавых катэгорыях.