15 траўня 2025, Чацвер, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт золата абрынуўся ніжэй за $3200 за ўнцыю

Кошт золата абрынуўся ніжэй за $3200 за ўнцыю

Упершыню з пачатку красавіка.

Біржавы кошт золата ўпаў да мінімумаў з пачатку красавіка. Чэрвеньскія ф'ючэрсы на золата на Чыкажскай таварнай біржы (CME) на таргах у сераду, 14 траўня, патаннелі на 1,69%, да $3193 за ўнцыю. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на 15:47 паводле Менску. Ніжэй за ўзровень $3200 за ўнцыю кошты золата ў папярэдні раз знаходзіліся 11 красавіка.

Золата таннее, бо гандлёвае замірэнне паміж ЗША і Кітаем знізіла прывабнасць актываў-сховішчаў, піша Reuters. Паслабленне гандлёвай напружанасці паміж ЗША і Кітаем скараціла асцярогі з нагоды патэнцыйнай глабальнай рэцэсіі, падвысіўшы апетыт фундатараў да рызыкі.

Пекін і Вашынгтон уклалі добрую гандлёвую ўгоду пасля перамоваў у Жэневе, якая адкрывае Кітай для амерыканскага бізнэсу, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Абодва бакі пагадзіліся знізіць дадатковыя тарыфы на імпарт, уведзеныя пасля 2 красавіка, да 10% на 90 дзён.

Мыты паміж ЗША і Кітаем істотна знізіліся, што аслабіла асцярогі інвестараў з нагоды рызык, звязаных з ростам эканомікі, распавёў аналітык Global X ETFs Джасцін Лін. Капітал, імаверна, пакідае ахоўныя сектары і золата, дадаў ён. Інвестары асцерагаліся, што гандлёвая вайна можа справакаваць запаволенне эканамічнага росту ці рэцэсію, а таксама паскарэнне інфляцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках