Папа Рымскі сустрэўся з Сінерам, з якога раней пажартаваў
- 14.05.2025, 18:10
- 1,966

Тэнісіст падарыў пантыфіку ракетку і прапанаваў згуляць.
Папа Рымскі Леў XIV прыняў у Ватыкане першую ракетку свету Яніка Сінера, які на гэтым тыдні ўдзельнічае ў турніры серыі «Мастэрс» у Рыме, паведамляе Vatican News.
На сустрэчы таксама прысутнічалі сям'я 23-гадовага спартоўца і кіраўнік Федэрацыі тэніса Італіі Альберта Бінагі.
Сінер падарыў пантыфіку, які зваў сябе тэнісістам-аматарам, ракетку і прапанаваў згуляць, але Леў XIV сказаў, што яны могуць «што-небудзь тут зламаць».
Пантыфік 12 траўня пажартаваў пра Сінера, чыё прозвішча можна перавесці з ангельскай як «грэшнік», калі каментаваў ідэю правесці дабрачынны матч.
Наступны матч на турніры ў Рыме Сінер правядзе 15 траўня супраць нарвежца Каспера Рууда ў чвэрцьфінале.