Сікорскі: Пуцін здзекуецца з Трампа
3- 14.05.2025, 19:46
- 4,462

Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, дыктатар РФ «не шчыры» ў пытанні мірных перамоў.
Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі мяркуе, што нелегітымны прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін «не шчыры» ў пытанні мірных перамоў аб заканчэнні вайны РФ супраць Украіны і смяецца з прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аб гэтым ён сказаў у каментарыPAP, які апублікавалі 14 траўня.
«Я мяркую, што прэзідэнт Пуцін не шчыры і што ён здзекуецца з прэзідэнта Злучаных Штатаў, але тэстам будзе чацвер [15 траўня]», – падкрэсліў ён.
Кіраўнік МЗС Польшчы адзначыў, што калі Расея не пагодзіцца на спыненне агню і не пачне сапраўдныя перамовы, то Трамп «будзе мець усе падставы для змены палітыкі на такую, якая будзе ціснуць на агрэсара, а не на ахвяру агрэсіі».
«Прэзідэнт Трамп, займаючы пасаду, зрабіў тое, што звычайна робяць: зрабіў станоўчы крок і чакае рэакцыі другога боку. Ён пайшоў на шэраг дастаткова значных саступак Расеі і не атрымаў нічога замест гэтага. І гэта апошні шанец для Пуціна, каб абраць тое, што амерыканцы назвалі прапановай», - заявіў ён.