15 траўня 2025, Чацвер, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Су-35 парушыў паветраную прастору Эстоніі

17
Расейскі Су-35 парушыў паветраную прастору Эстоніі

МЗС краіны выклікала прадстаўніка амбасады РФ.

Расейскі знішчальнік Су-35 у аўторак увечары, 13 траўня, парушыў паветраную прастору Эстоніі. Пра гэта паведамляе Генштаб Міністэрства абароны краіны.

У паведамленні сказана, што расейскі самалёт прабыў у эстонскай паветранай прасторы менш за хвіліну. Ён не меў плану палёту, а ягоны транспондар быў выключаны. Акрамя гэтага, знішчальнік не меў двухбаковай радыёсувязі з эстонскай авіядыспетчарскай службай, адзначылі ў Генштабе.

Там таксама паведамілі, што партугальскія знішчальнікі F-16, якія цяпер знаходзяцца на авіябазе Эмар у рамках місіі NATO ў паветранай бяспецы ў Балтыйскім рэгіёне, адрэагавалі на інцыдэнт, здзейсніўшы выведны палёт.

14 траўня Міністэрства замежных справаў Эстоніі выклікала аташэ амбасады Расеі ў Эстоніі і ўручыла яму адпаведную ноту.

Гэта было першае парушэнне паветранай прасторы Эстоніі расейскім самалётам у 2025 годзе.

У лютым расейскія самалёты таксама парушалі паветраную прастору Фінляндыі і Польшчы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках