15 траўня 2025, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі даклаў Зяленскаму пра сітуацыю на фронце

Сырскі даклаў Зяленскаму пра сітуацыю на фронце

УСУ вядуць баі ў Курскай і Белгародскай абласцях.

Украінскія воіны прадаўжаюць весці баявыя дзеянні на тэрыторыі Расеі. Яны актыўныя ў Белгарадскай і Курскай абласцях.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вечаровы зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі даклаў яму пра сітуацыю на фронце. Ягоны даклад закрануў усе кірункі.

Паводле словаў Зяленскага, кожныя суткі на фронце больш за сотню баёў. Самымі цяжкімі застаюцца Пакроўскі і іншыя кірункі ў Данецкай вобласці.

«Мы прадаўжаем нашы актыўныя дзеянні на Куршчыне і ў Белгарадскай вобласці – мы абараняем прэвентыўна ўкраінскае памежжа», – падкрэсліў прэзідэнт.

Ён удакладніў, што ўсе баявыя дзеянні – гэта не выбар Украіны, а абарона супраць акупанта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках