14 траўня 2025, Серада, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея страціла 400 тысячаў салдатаў за паўтара года, каб захапіць 1% тэрыторыі Украіны

8
Расея страціла 400 тысячаў салдатаў за паўтара года, каб захапіць 1% тэрыторыі Украіны

РФ нясе найбуйнейшыя з Другой сусветнай страты.

Прадаўжэнне наступу ва Украіне абыходзіцца ўсё даражэйшым коштам расейскаму войску, якое ўжо панесла ў выніку вайны найбуйнейшыя страты з Другой сусветнай.

З пачатку 2024 года, калі ўкраінскі контрнаступ праваліўся, а войскі РФ завалодалі ініцыятывай на полі бою, расейскім генералам удалося ўзяць пад кантроль толькі 4731 кв км, ці менш за 1% тэрыторыі Украіны, адзначае The New York Times са спасылкай на звесткі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Страты расейскіх войскаў за той самы час – за 16 месяцаў са студзеня-2024 да красавіка-2025 – перавысіў 400 тысячаў чалавек забітымі і параненымі, паводле ацэнак ураду ЗША, піша NYT. Такім чынам, за кожны квадратны кіламетр ізноў захопленай тэрыторыі войска заплаціла «стратамі» 84 чалавекі.

Сукупныя страты расейскага войска з пачатку ўварвання да студзеня 2025 года дасягнулі 783 тысячаў чалавек, што блізка да насельніцтва Цюмені ці Саратава. Забітымі, паводле ацэнак Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS), войска страціла 172 тысячы чалавек, што адпавядае насельніцтву Нарыльска ці Паўднёва-Сахалінска.

Усяго ў баявых дзеяннях, паводле ацэнак IISS, Расея задзейнічала амаль 1 млн чалавек: улічваючы кантрактнікаў, сілком мабілізаваных у акупаваным Данбасе, адпраўленых у войскі падчас мабілізацыі восенню 2022 года і набраных у турмах, на фронт было выпраўлена 976 тысячаў чалавек. З іх кожны трэці, паводле ацэнак IISS, атрымаў на фронце цяжкія раненні і сталі інвалідам. Агулам гэта 376 тысячаў чалавек – насельніцтва Бранска ці Цверы.

На стан траўня 2025 года расейскае войска кантралюе блізу 20% тэрыторыі Украіны, аднак амаль усе гэтыя заваёвы былі дасягнутыя ў першыя тыдні вайны. Пад кантролем войска РФ знаходзіцца практычна ўся Луганская вобласць, а таксама блізу 70% тэрыторыі Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей, падлічыў Reuters на аснове звестак ISW.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках