УСУ прасунуліся на «гарачым» кірунку фронту
- 15.05.2025, 9:20
- 3,434

Украінскія вайскоўцы дабіліся поспеху каля двух населеных пунктаў.
Войска Расеі не спыняе свае наступальныя дзеянні амаль на ўсіх участках фронту. Аднак дзесьці УСУ атрымліваецца контратакаваць, на Пакроўскім кірунку. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны.
Геалакацыйныя кадры сведчаць аб тым, што ўкраінскія абаронцы прайшлі да заходняй часткі Мірнага, што на ўсход ад Пакроўска, і ў цэнтральнай частцы Лісоўкі, што на паўднёвы ўсход ад горада.
У сваю чаргу расейскія захопнікі маюць прасоўванне на 4 участках фронту.

Аналітыкі адзначаюць, што супраціўнік прасунуўся на Тарэцкім кірунку. Геалакацыйныя звесткі ад 13 і 14 траўня сведчаць, што яны прайшлі на поўнач ад Тарэцка і на захад ад Ябланаўкі, што на паўднёвы захад ад горада, а яшчэ - на паўднёвы захад ад Зары, што на паўднёвы захад ад Тарэцка.

Таксама акупанты прасунуліся ў кірунку Вялікай Навасёлкі.
Яшчэ вораг меў прасоўванне на Курахаўскім кірунку, у паўднёвай частцы Багаціра, што на захад ад Курахава.
Акрамя таго, баі працягваліся на Курскам, Купянскім, Северскім, Навапаўлаўскім і Херсонскім кірунках. Аднак інфармацыі аб прасоўванні ворага няма. Супраціўнік атакаваў пазіцыі байцоў УСУ, але без прагрэсу.