16 траўня 2025, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія паспрабавала затрымаць адзін з караблёў «ценявога флоту» РФ

17
Эстонія паспрабавала затрымаць адзін з караблёў «ценявога флоту» РФ
Фота: vesselfinder.com

Судна ішло без сцяга.

Ваенна-марскія сілы Эстоніі спрабавалі затрымаць танкер з нафтай, які накіроўваўся ў Расею і знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі.

Пра гэта са спасылкай на заяву эстонскіх ВМС піша Reuters.

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 14 траўня, паблізу вострава Найсаар, недалёка ад Таліна. Са звестак эстонскіх ВМС, судна ішло без сцяга.

Як паведаміў агенцтву камандзір Іва Варк, эстонскія вайскоўцы звязаліся з ім па радыё а 15:30. Паколькі судна ішло "без нацыянальнай прыналежнасці", Эстонія "была абавязана праверыць дакументы і прававы статус судна", растлумачыў Варк.

Экіпаж гэтага судна адмовіўся супрацоўнічаць з Эстоніяй, і таму ВМС краіны суправадзілі яго ў расейскія воды.

Гаворка ідзе аб судне "Jaguar", якое Вялікабрытанія дадала ў свой санкцыйны спіс у мінулую пятніцу, яно з'яўляецца адным з прыкладна 100 суднаў у так званым "ценявым флоце" Расеі.

У X міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Тсакхна напісаў, што Расея "павінна сутыкнуцца з больш жорсткімі і хуткімі санкцыямі" у адказ на інцыдэнт.

У студзені 2025 года, пасля гучнага інцыдэнту з пашкоджаннем падводнай інфраструктуры ў Фінскай затоцы, JEF запусціла місію Nordic Warden, якая прадугледжвае маніторынг патэнцыйных пагроз для інфраструктуры ў 22 зонах, дзе засяроджана найбольшая колькасць такіх аб'ектаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках