Украінскія партызаны наладзілі дыверсію на чыгунцы ў Смаленскай вобласці РФ
3- 15.05.2025, 12:14
- 4,166

Па ёй пастаўлялі тэхніку расейскім войскам.
Партызаны руху "Атэш" арганізавалі дыверсію пад Смаленскам (РФ). Там спалена рэлейная шафа на чыгуначным палатне, якое выкарыстоўвалася акупантамі для паставак узбраення і тэхнікі да расейска-ўкраінскай мяжы блізу Сумскай і Чарнігаўскай абласцей.
Пра гэта раніцай у чацвер, 15 траўня, паведаміў Telegram-канал руху супраціву. Яго ўдзельнікі падзяліліся фота і відэа, зробленымі на месцы падпалу.
"Дзякуючы смелым дзеянням нашых партызан вораг сутыкнуўся з сур'ёзнымі парушэннямі ў своечасовай дастаўцы неабходных рэсурсаў на перадавую", - падкрэслілі аўтары публікацыі.
У “Атэш” дадалі, што кожная паспяховая аперацыя на тэрыторыі супраціўніка наносіць страты расейскім захопнікам і падрывае іх маральны дух.

“Мы ведаем, што кожны дзень абцяжаранай лагістыкі набліжае момант нашай перамогі. Наша праца не абмяжоўваецца адной аперацыяй - мы працягваем дзейнічаць на ўсім фронце, ствараючы цяжкасці для ворага і накладваючы абмежаванні на яго магчымасці”, - заявілі партызаны.


