МЗС Украіны адказала на хамскія выпады Захаравай
11- 15.05.2025, 14:36
- 20,012

Заявы спікерскі расейскага МЗС прагучалі на фоне візіту прэзідэнта Украіны ў Анкару.
Спікерка расейскага МЗС Марыя Захарава накінулася з абразамі на ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. У МЗС Украіны адказалі на выпады Масквы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера МЗС Украіны Георгія Ціхага ў X (Twitter).
Заявы спікеркі расейскага МЗС прагучалі на фоне візіту прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Анкару. Зяленскі пасля прылёту ў Турцыю назваў "бутафорскай" дэлегацыю Расеі, якую дыктатар Уладзімір Пуцін накіраваў замест сябе на перамовы.
Захарава, каментуючы заявы Зяленскага, абразіла прэзідэнта Украіны.
Рэакцыя Украіны
Спікер МЗС Украіны Ціхі адзначыў, што з Расеі гучаць толькі абразы ў бок прэзідэнта Украіны, замест таго, каб Пуцін прыехаў на сустрэчу з Зяленскім для размовы аб спыненні вайны і аднаўленні міру.
Пры гэтым Ціхі адзначыў, што расейскі МЗС нават не ўзначальвае крамлёўскую дэлегацыю ў Турцыі.
«Ужо не ўпершыню расейскае знешнепалітычнае ведамства становіцца пасмешышчам. Варта таксама адзначыць, што дэлегацыю ў Турцыі ўзначальвае не расейскае МЗС - іх роля ў тым, каб брахаць з Масквы», - падкрэсліў Ціхі.