Перамовы Расеі і Украіны застаюцца пад пытаннем
4- 15.05.2025, 15:05
- 4,288

Дакладнага часу пачатку дагэтуль няма.
Дакладны час для перамоў Украіны і Расеі ў Стамбуле пакуль не вызначаны, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў МЗС Турцыі.
Цяпер у Стамбуле знаходзіцца тэхнічная расейская дэлегацыя і некалькі афіцыйных асоб ЗША, паведаміў субяседнік выдання.
Ён таксама дадаў, што пытанне аб пераносе перамоў не стаіць.
Раней 15 траўня ў Крамлі пацвердзілі, што дыктатар Уладзімір Пуцін не прыедзе на перамовы з Украінай у Турцыю. Замест гэтага ён адправіў у Стамбул свайго памочніка Уладзіміра Мядзінскага, намесніка кіраўніка МЗС Міхаіла Галузіна, намесніка міністра абароны Аляксандра Фаміна і начальніка ГУ Генштаба Ігара Касцюкова.