15 траўня 2025, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіўся яшчэ адзін выезд на МКАД

У Менску з'явіўся яшчэ адзін выезд на МКАД

Якія аб'екты ён звяжа з кальцавой?

Новы аб'ект звязвае ўнутранае кольца МКАД з вул. Іосіфа Лангбарда - гэта значыць вядзе наўпрост да комплексу «Паўночны бераг», а таксама да Міжнароднага выставачнага цэнтра. Адкрыты з'езд і выезд на кальцавую.

Летась паведамлялася, што да МКАД падоўжаць вул. Карастаянавай. Работы над прыстасаваннем транспартнай развязкі стартавалі ў кастрычніку 2024 года. Транспартная развязка будзе ўключаць пуцеправод з эстакадай і чатыры з'езды з уладкаваннем пераходна-хуткасных палос для разгону і тармажэння.

Кошт праекта складае 49 мільёнаў рублёў, заяўленыя тэрміны будаўніцтва - 19 месяцаў. Генпадрадчыкам выступае УДМСіБ Менгарвыканкама.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках