З Беларусі высылаюць чатырох самалійскіх студэнтаў
9- 15.05.2025, 17:13
- 4,054

Яны хацелі выкарыстоўваць Беларусь як транзітны пункт.
У Полацкім дзяржаўным лясным каледжы прайшло пасяджэнне, на якім было разгледжанае пытанне аб выдварэнні з Беларусі чатырох грамадзян Самалі, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што замежнікі прыбылі ў краіну на законных падставах - у сакавіку гэтага года ім былі выдадзеныя дазволы на часовае пражыванне ў сувязі з навучаннем.
Аднак, як высветлілася, мэтай іх знаходжання было не толькі атрыманне адукацыі. Паводле інфармацыі аддзялення грамадзянства і міграцыі Полацкага РАУС, студэнты спрабавалі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі як транзітны пункт для нелегальнага перамяшчэння ў трэція краіны.