15 траўня 2025, Чацвер, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ранальду ўзначаліў спіс самых высокааплатных спартоўцаў Forbes

Ранальду ўзначаліў спіс самых высокааплатных спартоўцаў Forbes

Трэці раз запар.

Партугальскі футбаліст савудаўскага «Ан-Насра» Крышціяну Ранальду трэцім разам запар і пятым разам у кар'еры ўзначаліў спіс самых высокааплатных спартоўцаў свету паводле версіі Forbes, даход 40-гадовага форварда склаў $275 млн.

Дзесяць самых высокааплатных спартоўцаў за год зарабілі агулам $1,4 млрд, прычым толькі другі год запар даход усіх у першай дзясятцы быў вышэйшым за $100 млн.

Другі ў рэйтынгу — гулец клуба НБА «Голдэн Стэйт» Стэфан Кары ($156 млн), які пабіў рэкорд Леброна Джэймса па прыбытках сярод баскетбалістаў.

Трэцяе месца заняў брытанскі баксёр Тайсан Ф'юры ($146 млн), які за апошні год двойчы саступіў украінцу Аляксандру Вусіку і ў чарговы раз скончыў кар'еру.

У топ-10 таксама ўвайшлі:

4. Дак Прэскот (амерыканскі футбол) – $137 млн (рэкорд для NFL);

5. Ліянэль Мэсі (футбол) - $135 млн;

6. Леброн Джэймс (баскетбол) - $133,8 млн (уласны рэкорд);

7. Хуан Сато (бейсбол) - $114 млн (рэкорд для MLB);

8. Карым Бэнзэма (футбол) - $104 млн;

9. Сёхей Атані (бейсбол) - $102,5 млн;

10. Кевін Дзюрант (баскетбол) - $101,4 млн.

Таксама адзнакі $100 млн даходаў дасягнулі Вусік і гальфіст Джон Рам, але ў рэйтынг яны не патрапілі.

Больш за Ранальду падчас спартовай кар'еры, на падлікі Forbes з 1990 года, атрымліваў толькі амерыканскі баксёр Флойд Мэйвэзар ($300 млн у 2015-м і $285 млн у 2018-м).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках