Мэрц дапусціў канфіскацыю расейскіх актываў «на законнай аснове»
4- 15.05.2025, 19:30
- 2,446

Еўропа таксама абмяркоўвае ўвядзенне дадатковых санкцый супраць Расеі.
Берлін і яго супольнікі прыкладуць намаганні для канфіскацыі замарожаных актываў Расеі, калі гэта будзе магчыма з юрыдычнага пункту гледжання, заявіў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц у інтэрв'ю газеце Zeit.
«Калі ёсць спосаб мабілізаваць грошы на надзейнай законнай аснове, мы гэта зробім», – сказаў ён (цытата па Reuters), дадаўшы, што магчымасць канфіскацыі расейскіх актываў «цяпер удакладняецца».
Мэрц дадаў, што Еўропа таксама абмяркоўвае ўвядзенне дадатковых санкцый супраць Расеі, якія закрануць энэргетычны і банкаўскі сектары, а таксама шэраг фізічных асоб.