16 траўня 2025, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ закрыў шчыліну для зняцця санкцый з расейскіх алігархаў

3
ЕЗ закрыў шчыліну для зняцця санкцый з расейскіх алігархаў

Падрабязнасці.

Еўрапейскі Звяз скарэктаваў крытэрыі, паводле якіх ацэньваецца магчымасць выключэння расейскіх алігархаў з санкцыйных спісаў. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на пастанову Рады ЕЗ ад 13 траўня 2025 года. Нагодай для ўзмацнення жорсткасці сталі спробы фігурантаў абмежавальных спісаў аспрэчыць санкцыі ў Судзе Еўрапейскага Звязу, заяўляючы аб іх «неправамернасці».

Згодна з абноўленым парадкам, Еўразвяз адмаўляецца аўтаматычна ўважаць за сапраўдныя заявы падсанкцыйных асоб аб продажы актываў пасля 24 лютага 2022 года - даты пачатку расейскага ўварвання ва Украіну. Цяпер для выключэння з санкцыйнага спісу недастаткова сцвярджаць аб выхадзе з бізнэсу або перадачы актываў: неабходна падаць «дастатковыя, своечасовыя і надзейныя» довады, што фігурант больш не падпадае пад санкцыйныя крытэры. Акрамя таго, у выпадку адсутнасці пераканаўчай інфармацыі аб сапраўднасці такіх угод, санкцыі могуць быць распаўсюджаныя і на трэціх асоб - як фізічных, так і юрыдычных, - якія ўдзельнічалі ў перадачы актываў.

У дакуменце зазначаецца: расейскія ўлады абмяжоўваюць доступ да баз звестак і могуць наўмысна ўносіць недакладную інфармацыю ў дзяржаўныя рэестры. У прэамбуле да пастановы падкрэсліваецца, што паміж расейскай дзяржавай і вядучымі бізнэсоўцамі захоўваюцца «стасункі ўзаемнай выгады і падтрымкі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках