17 траўня 2025, Субота, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску закрыўся Дом кіно

7
У Менску закрыўся Дом кіно

Што цяпер будзе ў кінатэатры.

Аматары фільмаў на вялікім экране маглі заўважыць: апошнія некалькі тыдняў у Доме кіно, размешчаным на бульвары Талбухіна, няма кінасеансаў. Як высветлілася, справа не ў аператыўным рамонце - кінатэатр закрываюць. Гэтую інфармацыю выданню «Минск-Новости» пацвердзіў дырэктар «Кінавідэапракату» Уладзімір Карачэўскі.

Прычына закрыцця кінатэатра простая: ён стратны. Моладзь, якая жыве ў суседніх раёнах, глядзіць кіно альбо ў «Кастрычніку», альбо ў кіназалах гандлёвых цэнтраў, мяркуе Уладзімір Карачэўскі.

«Аб'ект нерэнтабельны, выдаткі ўтрымання яго і персаналу значна перавышалі даходы. Акрамя таго, тэндэнцыя апошняга часу ў тым, што вялікія кіназалы рэдка бываюць запатрабаваныя, а Дом кіно - вялізны адназальнік. Ён не запатрабаваны так, як малыя залі. Апошнім часам здымаюць шмат фільмаў, але мала тых, якія збіраюць вялікія залы. Паколькі густы гледачоў адрозніваюцца, камусьці падабаецца хорар, іншым - меладрамы або баевікі, таму запатрабаваны шматзальныя кінатэатры», - распавёў дырэктар «Кінавідэапракату».

Што будзе з Домам кіно далей? Будынак перададуць на баланс Палаца дзяцей і моладзі. Частку памяшкання зойме БРСМ. Пры гэтым Уладзімір Карачэўскі падкрэсліў, што інтэр'ер будынка не зменіцца і пано "Партызаны", размешчанае ў фае, будзе захаванае.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках