У Крыме пацэлілі ў вайсковыя аэрадромы і базы РФ
12- 16.05.2025, 14:19
- 19,832

Сталі вядомыя першыя вынікі масаванага нападу.
Раніцай 16 траўня ў часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі.
Паведамляецца, што пасля выбухаў успыхнуў пажар на складзе БК расейскіх акупантаў, таксама пад ударам былі вайсковыя аэрадромы Бельбек і Кача. Пра гэта паведаміў Telegram-канал "Крымскі вецер" са спасылкай на сведчанні відавочцаў, а ў вайсковым руху ўкраінцаў і крымскіх татараў «Атеш» заявілі аб пашкоджанні размяшчэння адразу дзвюх вайсковых частак РФ і загінулых акупантаў.



“Агенты “Атэш” фіксуюць прылёты па расейскіх вайсковых аб'ектах у Крыме. Нашыя агенты зафіксавалі выбухі ў раёне н. п. Перавальнае, уключаючы вайсковую базу 126-й асобнай гвардзейскай брыгады берагавой абароны і 8-га асобнага артпалка. Ёсць звесткі аб загінулых вайскоўцах, якія знаходзіліся на дзяжурстве на складзе. Каардынаты: 44.8495839325, 34.3209801283. Важна адзначыць, што агенты нашага руху раней перадавалі інфармацыю аб гэтых цэлях Сілам абароны», - заявілі ў «Атэш».
У Перавальным, пішуць жыхары Крыма, пасля нападу пачаўся пажар на складзе боепрыпасаў 126-й ЧФ РФ.

“У сувязі з пажарам на складзе боепрыпасаў у Перавальным, дарога Сімферопаль - Алушта перацятая. Кіроўцаў просяць ехаць у аб'езд, паведамляюць падпісчыкі”, - адзначаў “Крымскі вецер”.


Таксама суполка паведаміла, што ў бок перавальнага з Сімферопаля па Ялцінскай трасе пранеслася вялікая колькасць "хуткіх". Пры гэтым мясцовыя жыхары адзначаюць, што з Алушты ім ехаць было б бліжэй.
Пра першыя два магутныя выбухі на паўвыспе падпісчыкі суполкі пачалі паведамляць пасля 3 гадзін ночы.
А ўжо а 5.25 гучны выбух быў чутны ў раёне Ялты. Мясцовыя жыхары ў сацсетках паведамлялі, што выбух быў такой сілы, што дрыжалі вокны. Пасля першага выбуху раздаўся яшчэ адзін.


А 6 гадзіне раніцы выбухі пацвердзіў гаўляйтар акупаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў.
Таксама выбухі былі чутныя ў раёне Алупкі: мясцовыя жыхары сцвярджалі, што з боку мора да іх даносіліся гукі мінімум трох выбухаў - а 5.40, 5.45, 5.52.

«У небе відаць два цёмныя дымчатыя аблокі. Як мяркуецца, збітыя два БПЛА», – пісаў «Крымскі вецер».
А 06.15 быў вельмі моцны выбух у Севастопалі, расказалі крымчукі.
Яны таксама перадалі "Крымскаму ветру" фота са следам ад ракеты, запушчанай з ПЗРК "Панцыр-С1" з тэрыторыі севастопальскай ваенна-марской вучэльні імя Нахімава. З такой жа сістэмы працавала расейская СПА ў раёне Ялцінскага кола.


Бліжэй да 7 раніцы ў сеціве з'явілася відэа з выбухамі і дымам, які ўзнімаўся над месцам дыслакацыі 126 асобнай брыгады берагавой аховы Чарнаморскага флоту РФ у Перавальным.
Расейскія Z-паблікі тым часам упарта адпрэчвалі рэальнасць - і пакуль на тэрыторыі вайсковай часткі раздаваліся выбухі і бушаваў пажар, распавядалі аб «пагрозе БпЛА».

На 7 раніцы крымчукі паведамлялі пра “працяг бахаў” у Севастопалі: выбухі, са слоў людзей, раздаваліся ў раёне аэрадромаў Бельбек і Кача.
“Яны зноў пад атакай”, - цытаваў “Крымскі вецер2 словы падпісчыкаў, нагадваючы, што ў мінулы раз “бавоўна” на Качу упала 2 траўня.

Таксама з 07:00 да 07:08 сама меней тры выбухі было чуваць у сяле Каштанавае ў Сімферопальскім раёне. Шумна з 6 да 7 раніцы было і ў раёне Бахчысараю: там мясцовыя паведамлялі аб “перыядычных выбухах”.
Да 07:30 паступілі паведамленні аб двух магутных выбухах у раёне Балаклавы.