Экспэрт: Зяленскі згуляў нечакана
5- 16.05.2025, 10:03
- 9,814

Прэзідэнт Украіны зараз можа патрабаваць увядзення «пякельных санкцый» супраць Расеі.
Перамовы ў Стамбуле нічога не даюць Украіне. Аднак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі згуляў нечакана і для Трампа, і для Пуціна, і для ўсёй Еўропы, калі заявіў аб гатоўнасці да прамых перамоў з Расеяй. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» расказаў палітычны і эканамічны экспэрт Тарас Загарадні.
“Калі афіцыйна паведамілі, што расейскую дэлегацыю ўзначаліць Мядзінскі, стала відавочна, што гэтыя перамовы нічым не скончацца”, - сказаў ён.
Пры гэтым Зяленскі заявіў, што гатовы да прамых перамоў з кіраўніком Крамля і "пачаў яму ставіць задачы, разумеючы, што Пуцін у Турцыю не прыедзе з многіх прычын".
“Далей Зяленскі зможа выкарыстаць усю гэтую стамбульскую гісторыю і патрабаваць увядзення “пякельных санкцый” ад заходніх краін, пытаючыся: вы - бразготкі ці балаболкі? Такая пастаноўка пытання будзе цалкам правільнай і не дазволіць Трампу гуляцца ў гульні з перамовамі”, - мяркуе Загарадні.