17 траўня 2025, Субота, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барсэлона» датэрмінова стала чэмпіёнам Гішпаніі 2024/25 гадоў

«Барсэлона» датэрмінова стала чэмпіёнам Гішпаніі 2024/25 гадоў

Сіне-гранатавыя перамаглі ў дэрбі ў Эспаньела.

Увечары 15 траўня адбыўся матч 36-га тура чэмпіянату Гішпаніі.

На 53-й хвіліне супергол у дзявятку для сіне-гранатавых забіў Ламін Ямаль, а ў канцы гульні кропку паставіў Фермін Лопэс (2:0). У гаспадароў поля быў выдалены Леандра Кабрэра (80 мін).

"Барсэлона" павялічыла адрыў ад "Рэала" да 7 балаў (85 супраць 78) і за два туры да фінішу датэрмінова заваявала галоўны трафей Ла Лігі (28-ы раз).

Колькасць тытулаў у Ла Лізе: "Рэал" (36), "Барсэлона" (28), "Атлетыка Мадрыд" (11), "Атлетык Більбао" (8), "Валенсія" (6), "Рэал Сасьедад" (2), "Дэпартыва", "Севілья".

Ла Ліга. 36-ы тур

Эспаньёл - Барселона - 0:2

Галы: Ламін Ямаль, 53, Фермін Лопэс, 90+5

“Эспаньёл”: Гарсія, Рамэра, Кабрэра, Кумбула, Эль-Хілалі, Ласана (Мілья, 60), Урка Гансалес, Пуада (Шэдзіра, 82), Экспасіта, Рока (Хофрэ, 68), Фернандэс (Калера, 82)

“Барсэлона”: Шчэнсны, Марцін (Бальдзе, 46), Крыстэнсэн (Форт, 77), Арауха (Кубарсі, 51), Эрык Гарсія, Пэдры, дэ Ёнг, Рафінья, Ольма (Гаві, 77), Ямаль, Левандоўскі (Фермін Лопес, 6

Папярэджанні: Шэдзіра, 84, Кумбула, 90 – Крыстэнсэн, 42, Шчэнсны, 90+5

Выдаленне: Кабрэра, 80

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках