Мінулай ноччу ў Беларусі паўтораны тэмпературны рэкорд 125-гадовай даўніны
6- 16.05.2025, 14:14
- 5,646

У краіне аднавіліся начныя замаразкі.
Пасля невялікага перапынку ў Беларусі аднавіліся начныя замаразкі.
Уночы 16 траўня на метэастанцыі "Палеская" ў Лунінецкім раёне Берасцейскай вобласці тэмпература апусцілася да 2 градусаў марозу. Тым самым паўтарыўся гістарычны рэкорд ночы, зафіксаваны ў 1900 годзе ў Менску, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета. Столькі ж было ў Нарачы на поўначы Менскай вобласці ў 2006 годзе.
Уначы 17 траўня Белгідрамет прагназуе слабададатныя тэмпературы, 18 і 19 траўня — зноў замаразкі да -2.